Больш за 500 беларусаў удзельнічаюць у святкаванні перамогі пад Грунвальдам

Больш як 500 беларусаў удзельнічаюць у святкаванні 600-годдзя перамогі пад Грунвальдам. Яно праходзіць 15—17 ліпеня ў Ольштынскім ваяводстве Польшчы, паведамляе БелаПАН.  Больш за 200 беларусаў выправіліся на свята з дапамогай турфірмаў. Яшчэ каля 200 чалавек адправіліся ў Польшчу пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры — гэта прадстаўнікі беларускіх рыцарскіх клубаў. Акрамя таго, самастойна на месца свята выехалі ўдзельнікі пяці рыцарскіх клубаў і проста прыхільнікі гісторыі.

Таксама 15 ліпеня ў Ольштынскае ваяводства адправілася дэлегацыя беларускай грамадскасці. У яе ўвайшлі прадстаўнікі аргкамітэта, дзеячы навукі і культуры, журналісты. Беларуская дэлегацыя будзе ўдзельнічаць у свяце пад рэканструяванымі сцягамі 30 беларускіх палкоў, якія змагаліся пад Грунвальдам.