Больш за 7 мільёнаў долараў плануюць зарабіць на ўспамінах Тоні Блэра

У Брытаніі выйшлі ў свет доўгачаканыя і скандальныя ўспаміны Тоні Блэра, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Яны размясціліся на 600 старонках яго мемуараў пад назвай "Падарожжа". Блэр не шкадуе аб сваім удзеле ў развязванні іракскай вайны. Акрамя таго, экс-прэм'ер Вялікабрытаніі распавёў аб цяжкім характары свайго паслядоўніка Гордана Браўна, аб таямніцах прынцэсы Дзіяны і нават аб уласным п'янстве. Аўтар ужо заявіў, што ўсе сродкі за апублікаваную працу накіруе ў дабрачынную арганізацыю "Каралеўскі брытанскі легіён" у дапамогу пацярпелым ветэранам баявых дзеянняў. Як мяркуецца, зарабіць на кнізе атрымаецца больш за 7 мільёнаў долараў.