Больш за 700 мінчукоў сёлета змянілі прозвішча і імя

709 мінчукоў сёлета афіцыйна змянілі свае прозвішчы, імёны і імёны па бацьку. Паводле звестак Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, летась за аналагічны перыяд было зафіксавана прыблізна столькі ж жадаючых унесці падобныя праўкі ў свае пашпартныя звесткі.  Звычайна жыхароў сталіцы не задавольваюць прозвішчы, якія выклікаюць кпіны. А вернікі нярэдка просяць памяняць імя на тое, якое яны атрымалі пры хрышчэнні, адзначае агенцтва "Минск-новости".