Больш за 800 японцаў атруціліся кітайскімі пельменямі
Пельмені кітайскай вытворчасці сталі прычынай атручвання больш за 800 жыхароў Японіі. Такія факты зафіксаваныя ва ўсіх прэфектурах краіны. Было ўстаноўлена, што буйныя партыі пельменяў, якія паставіла адна з
кітайскіх кампаній з правінцыі Хэбэй, заражаныя метамідафосам.
Між тым Галоўнае дзяржупраўленне па кантролю за якасцю прадукцыі Кітая сцвярджае, што ў кітайскіх пельменях, якія імпартуюцца ў Японію, не было выяўлена шкодных хімічных рэчываў.
Інтэрфакс
Між тым Галоўнае дзяржупраўленне па кантролю за якасцю прадукцыі Кітая сцвярджае, што ў кітайскіх пельменях, якія імпартуюцца ў Японію, не было выяўлена шкодных хімічных рэчываў.
Інтэрфакс