Больш за мільён беларусаў удзельнічаў у велікодных богаслужэннях
Каля 1 млн 165 тыс. чалавек прынялі ўдзел у велікодных богаслужэннях у Беларусі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў. Падрадзяленні праваахоўных органаў падчас адзначэння Вялікадня былі пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясення службы. У тым ліку ўзмоцнена працавалі Дзяржаўтаінспекцыя, патрульна-паставая служба, участковыя інспектары.