Больш за мільён літраў самагонкі і брагі канфіскавалі сёлета ў Беларусі
Больш за 1 млн л самагонкі і брагі канфіскавалі ў Беларусі міліцыянты з пачатку года. Як паведамляе БЕЛТА, пад уздзеяннем спіртнога штогод здзяйсняецца каля 34% злачынстваў, у тым ліку каля 80% забойстваў і цяжкіх целавых пашкоджанняў. Аднак сёлета колькасць зарэгістраваных злачынстваў, учыненых у п'яным выглядзе, скарацілася на 7,5%.
З незаконнага абарачэння выключана больш за 72 тыс. л спіртазмяшчальнай вадкасці, каля 30 тыс. л лікёрагарэлачных вырабаў і 88,5 тыс. л віна. Распачатыя 17 крымінальных справаў на асоб, якія займаюцца незаконным збытам спіртнога, выяўлена і знішчана 8 падпольных цэхаў па вырабе фальсіфікаваных алкагольных напояў.