Больш за паўмільёна рублёў прапаноўвауюць мінскім беспрацоўным
Сярэднi памер аплаты па банку дадзеных вакансiй, якiя заяўлены ў сталiчную службу занятасцi насельнiцтва, складае 523 тысячы рублёў - аб гэтым паведамiлi ў камiтэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама.
Паводле апошнiх звестак, на ўлiку ў службе занятасцi Мiнска знаходзяцца 4447 жыхароў сталiцы, што адпавядае 0,5% ад усяго эканамiчна актыўнага насельнiцтва горада. I адначасова тут жа маюцца звесткi аб 16 886 вакансiях.
Пры гэтым, адзначаюць у камiтэце, асаблiва значнае павелiчэнне попыту на працоўную сiлу назiраецца менавiта зараз - у сувязi з ростам колькасцi заявак на “сезонных” работнiкаў. Праўда, адначасова нельга не заўважыць, што асноўная маса свабодных працоўных месцаў у сталiцы (13 993) прызначана для прадстаўнiкоў рабочых прафесiй.
У прыватнасцi, найбольшым попытам у мiнскiх наймальнiкаў карыстаюцца будаўнiкi (асаблiва бетоншчыкi, муляры i маляры-тынкоўшчыкi), кіроўцы аўтамабiляў, аўтобусаў i тралейбусаў, станочнiкi, токары, грузчыкi, дарожныя рабочыя, рознарабочыя, рабочыя па комплекснай уборцы.
Піша сёння газеета “Звязда”