Большасць мінскіх аўтамабіляў не маюць месца на стаянках

Больш за дзве траціны мінскіх аўтамабіляў не маюць месца на стаянках горада. Пра гэта заявіў галоўны інжынер прадпрыемства "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" Пётр Пруднікаў.
Паводле яго слоў, у Мінску зарэгістравана каля 460 тысяч асабістых аўто. Пры гэтым колькасць машына-месцаў ва ўсіх гаражах, аўтастаянках і паркінгах склала крыху больш за 144 тысячы. Лепш за ўсё сітуацыя з аўтастаянкамі ў Цэнтральным, Партызанскім і Савецкім раёнах.

БелаПАН