Большасць мінскіх беспрацоўных — былыя зняволеныя
Большасць мужчын, якія знаходзяцца на ўліку ва ўпраўленні занятасці Мінгарвыканкаму, — мінчукі, якія выйшлі з месцаў пазбаўлення волі.
У сувязі з нядаўняй амністыяй такіх беспрацоўных стала асабліва шмат, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”. Былыя зняволеныя абавязаныя стаць на ўлік ва ўпраўленні занятасці па месцы апошняй прапіскі, прычым пацвердзіць гэта дакументальна — даць справаздачу перад участковым, што не лайдачаць, а шукаюць працу.
Пасля рэгістрацыі мала хто прыходзіць сюды паўторна. Аднак тым, хто ўсё ж вяртаецца, прапаноўваюць прайсці курсы ў асноўным па будаўнічых спецыяльнасцях.