Большасць сябраў Партыі БНФ не ўключылі ў выбарчыя камісіі Мінску
Большасці прадстаўнікоў Партыі БНФ адмаўляюць ва ўключэнні ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на намесніка старшыні мінскай гарадской арганізацыі партыі Вадзім Канапацкі. Так, ва ўчастковыя камісіі Першамайскай акругі № 56, дзе балатуецца сам Канапацкі, уключаны толькі 1 з 12 вылучаных прадстаўнікоў Партыі БНФ. З 11 прадстаўнікоў Партыі БНФ па Старавіленскай акрузе № 4, дзе балатуецца старшыня мінскай гарадской партыйнай арганізацыі Віктар Івашкевіч, у склад участковых камісій уключаны 1. У Галадзедаўскай выбарчай акрузе, дзе хоча вылучацца кандыдатам лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, ва ўчастковыя камісіі ўключаны таксама толькі 1 з 9 прадстаўнікоў партыі. Падобная сітуацыя назіраецца і ў Ракасоўскай акрузе № 9, дзе ў склад участковых камісій уключаныя 2 з 9 прадстаўнікоў Партыі БНФ.
Канапацкі паведаміў, што рашэнне пра фармаванне ўчастковых камісій партыя збіраецца абскарджваць у судзе.
Канапацкі паведаміў, што рашэнне пра фармаванне ўчастковых камісій партыя збіраецца абскарджваць у судзе.