Бойка ва ўкраінскай Радзе: яйкі, дым і слёзацечны газ

Вярхоўная Рада ратыфікавала пагадненне аб размяшчэнні расійскага флоту ў Севастопалі да 2042 года. "За" прагаласавалі 236 дэпутатаў з 450. Дэпутаты-праціўнікі “змовы з Масквой” абкідалі спікера Ўладзіміра Літвіна яйкамі, з-за чаго той схаваўся пад парасонам. Дэпутаты абкурылі яго слёзацечным газам. Трыбуну са спікерам, адзначае Korrespondent.net, вартавалі дэпутаты з прарасійскай Партыі рэгіёнаў.

У парламент прыбылі Юлія Цімашэнка і Віктар Юшчанка, якія пратэставалі супраць ратыфікацыі дамовы з Расіяй.

Каля парламенту сабраліся некалькі тысяч пратэстоўцаў. Рух у цэнтры Кіева удзень быў заблакаваны.