Браканьеры пакінулі без святла 6 вёсак Баранавіцкага раёна

Некалькі гадзін прасядзелі без святла жыхары шасці вёсак Баранавіцкага раёна. Здарылася гэта таму, што невядомыя асобы, самавольна пілуючы дрэва ў лесе, не разлічылі траекторыю яго падзення. І яно звалілася на правады высакавольтнай лініі ды павісла на іх.

У выніку вёска Мілавіды і яшчэ пяць населеных пунктаў засталіся без электрычнасці. Прычым пацярпелі не толькі хаты, але і дзіцячы садок, школа і дзве таварна-малочныя фермы. Каб знайсці месца пашкоджання, работнікі электрасетак былі вымушаныя прайсці ўздоўж лініі 49 км пешшу.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы