Браніслаў Камароўскі абмяркуе з Баракам Абамам "беларускае пытанне"
Польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі падчас свайго візіту ў Вашынгтон абмяркуе з Баракам Абамам "беларускае пытанне". Пра гэта піша газета Polska. Пры гэтым, паводле выдання, для Польшчы важна каб беларускія прэзідэнцкія выбары былі прызнаныя Расіяй. "Да снежаньскіх выклікаў для польскай дыпламатыі трэба таксама залічыць прэзідэнцкія выбары у Беларусі і спробу геапалітычнай пераарыентацыі гэтай краіны. Значны парадокс, што два тыдні таму Аляксандр Лукашэнка прыняў у Мінск кіраўнікоў польскага і нямецкага МЗС, а ў аўторак не знайшоў часу, каб сустрэцца з іх расійскім калегам. Таму важна, каб выбары ў Беларусі былі як мага больш справядлівымі і іх прызналі ў Расіі. А для гэтай гульні Польшча патрабуе не толькі еўрапейскіх партнёраў, але і амерыканцаў. Таму Беларусь будзе адным з пытанняў, якія Камароўскі абмяркуе падчас паездкі ў ЗША", — піша Polska.
Нагадаем, што 8 снежня прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам у Вашынгтоне.
Нагадаем, што 8 снежня прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам у Вашынгтоне.