Бранская паліцыя не ведае пра арышт "Джона Сільвера"
Прэс-служба Упраўлення МУС Расіі па Бранскай вобласці не пацвердзіла, што яны арыштавалі стваральніка сайта 1863x.com, які працаваў пад псеўданімам John Silver.
Як паведамлялася раней, расійскі сайт "Спутник и погром" паведаміў, быццам заснавальнік беларускага інтэрнэт-рэсурсу арыштаваны 23 студзеня ў Бранскай вобласці. Нібыта, сапраўднае імя Джона Сільвера — Эдуард Пальчыс, ён 25-гадовы католік з Ліды.
У каментары Радыё "Свабода" прэс-служба Упраўлення МУС па Бранскай вобласці заявіла, што што там нічога не ведаюць пра затрыманне беларускага грамадзяніна. Прадстаўнікі паліцыі мяркуюць, што сайт "Спутник и погром" памыліўся.