Брат юрыста Э.Зэльцэра напісаў ліст генпракурору Беларусі Р.Васілевічу

Брат затрыманага ў Мінску амерыканскага юрыста Эмануіла Зэльцэра Марк накіраваў адкрыты ліст генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу. Ён просіць беларускага чыноўніка выратаваць жыццё затрыманага. Сваякі лічаць, што стан здароўя Э.Зельцэра крытычны. У лісце, які цытуе БелаПАН, паведамляецца, што Э.Зэльцэру адмаўляюць у прыёме лекаў, жыццёва неабходных для яго здароўя. Да звароту прыкладаецца сведчанне лекара. Ён папярэджвае аб рэальнай пагрозе мноства незваротных пашкоджанняў унутраных органаў у працэсе, які, магчыма, ужо адбываецца.

Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржбяспекі і Міністэрства замежных спраў Беларусі адмовіліся ад каментароў наконт гэтага ліста.