Браты Касціцыны на дваіх набралі 5 ачкоў у пераможным матчы "Манрэаля"

У чарговым матчы чэмпіянату НХЛ "Манрэаль" на сваёй пляцоўцы разграміў "Бостан" — 8:2. Беларускі форвард гаспадароў Андрэй Касціцын закінуў дзве шайбы і аддаў адну галявую перадачу, а дзякуючы пасам Сяргея Касціцына “Манрэаль” забіў яшчэ двойчы.
Напярэдадні гэтай гульні, трэнер “Манрэаля” Гі Карбона вырашыў перавесці Сяргея Касціцына ў чацвёртае звяно да Браяна Смалінскага і Стыва Бежану. Андрэй Касціцын па-ранейшаму будзе выходзіць у кампаніі з расіянінам Кавалёвым і чэхам Плеканцам у другім звяне.

“Прэсбол”