Браты Касціцыны набралі 4 галявыя балы ў пераможным матчы “Манрэаля”

Беларускія легіянеры ў НХЛ, браты Касціцыны, зноў парадавалі заўзятараў сваёй гульнёй. У пераможным матчы “Манрэаля” супраць “Фларыды” (6:5) Андрэй Касціцын закінуў дзве шайбы, а яго малодшы брат Сяргей адзначыўся дзвюма галявымі перадачамі. Прычым у першым выпадку Сяргей вывіў на кідок Андрэя. Наваполацкія браты выходзілі на лёд у адным звяне ў кампаніі з чэхам Робертам Лангам. Матч завяршыўся булітамі, серыю якіх выйгралі “канадцы”, інфармуе "Прэсбол".