Браты Клічко замовілі спарынгі з беларускім баксёрам Усцінавым
Браты Віталь і Уладзімір Клічко захацелі пабаксіраваць з беларускім баксёрам Аляксандрам Усцінавым. Праз тыдзень Усцінаў вылятае на спарынгі ў Аўстрыю. Нагадаем, былы
чэмпіён свету (паводле версіі WBC) Віталь Клічко сенсацыйна вярнуўся ў
бокс і зараз рыхтуецца да бою з амерыканцам Джамілем Маклайнам.
А Уладзімір Клічко мае намер аб’яднаць усе чэмпіёнскія тытулы на планеце. Беларуса яны выбралі для спарынгаў невыпадкова – яго называюць узыходзячай зоркай боксу.
У ліпені ў Нямеччыне Аляксандр Усцінаў за паўхвіліны выйграў тытул Інтэрнацыянальнага чэмпіёна, адзначае газета “Комсомольская правда в Беларуси”.