Брэсцкае “Дынама” атрымала перамогу пад кіраўніцтвам Пунтуса
19-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі стаў першым для Юрыя Пунтуса ў якасці галоўнага трэнера брэсцкага "Дынама".
У мінулую суботу дынамаўцы перамаглі ў гасцях аднаго з лідэраў жодзінскае "Тарпеда" з лікам 2:1, саступаючы 0:1. Поспеху дамогся і былы клуб Пунтуса МТЗ-РІПА, які цяпер узначальвае Сяргей Цыкала. Трактаразаводцы з лікам 4:2 перамаглі "Гомель".
Астатнія вынікі:
"Віцебск" - "Дынама" (Мінск) - 2:3
"Граніт" - "Смаргонь" - 1:1,
"Нафтан" - "Мінск" - 1:0,
"Шахцёр" - "Днепр" - 1:2.
Сёння адбудзецца сустрэча "Нёман" - БАТЭ, якая была перанесеная з суботы на нядзелю ў сувязі з удзелам барысаўчан у групавым турніры Лігі Еўропы.
БАТЭ, нягледзячы на гэта, па-ранейшаму ўзначальвае турнірную табліцу з істотным адставаннем ад бліжэйшых каманд.
У Барысава 41 ачко. На другім месцы ўмацавалася мінскае “Дынама” (34), на трэцім — магілёўскі “Днепр” (32), чацвёртым — “Нафтан” (31).
МТЗ-РІПА ўсё яшчэ застаецца ў крытычнай сітуацыі на перадапошнім месцы, замыкае табліцу “Смаргонь”, якая за 18 матчаў набрала толькі 9 ачкоў.
БелаПАН