Брэсцкай крэпасці падорана карціна літоўскага мастака Юрыя Балтрунаса

Музею абароны Брэсцкай крэпасці 3 лістапада перададзена ў дар карціна вядомага літоўскага мастака Юрыя Балтрунаса "Камяні памятаюць", паведамляе БелаПАН.
Яна напісана мастаком у 1967 годзе пад уражаннем ад наведвання Брэсцкай крэпасці. Прысвечана тым, хто абараняў яе ў чэрвені 1941 года. На карціне — аплаўленыя камяні руін крэпасці, побач палаючы факел і чырвоныя гваздзікі на снезе.

Карціну перадаў музею пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын.

Дырэктар мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Валерый Губарэнка паабяцаў, што гэтая карціна зойме дастойнае месца ў адной з экспазіцый музея.