“Брэсцкі кур’ер” стаў ахвярай кампаніі "Байкот" і скардзіцца ў міліцыю
Офіс незалежнай газеты “Брэсцкі кур’ер” днямі ў другі раз за апошнія два тыдні быў залеплены агітацыйнымі налепкамі “Байкот”. У адказ галоўны рэдактар выдання Мікалай Аляксандраў напісаў заяву ў міліцыю. Як ён распавёў у размове з Еўрарадыё, пакуль ніякіх дзеянняў міліцыянты не распачыналі і пратакол не складалі.
Мікалай Аляксандраў: “Нам цяпер належыць пераробліваць казырок, траціць грошы, таму што гэтыя налепкі так добра налепленыя і аддзіраюцца разам з плёнкай, якой пакрыты казырок. Акрамя таго яны заляпілі нашу шыльду. Яе давядзецца пераробліваць”.
Калі справа дойдзе да суда, то паводле слоў Аляксандрава, ад распаўсюджвальнікаў налепак яны будуць патрабаваць толькі кампенсацыі рамонту шыльды і казырка.
Дарэчы, у Брэсце налепкамі “Байкот” быў залеплены таксама офіс мясцовай праваабарончай арганізацыі. А ў панядзелак яе прадстаўнікі баранілі правы двух маладзёнаў, затрыманых з гэтымі налепкамі.