Брэсцкі самадзейны тэатр паставіў спектакль аб расійскіх палітыках
За аснову сюжэта была ўзята п'еса Аляксандра Грыбаедава "Гора ад розуму". Рэжысёр - Уладзімір Яшчук. Ён амаль поўнасцю захаваў аўтарскі тэкст, а падабенства да расійскіх палітыкаў выкрываецца праз манеру артыстаў чытаць тэкст, іх касцюмы і музычнае афармленне. Паводле замыслу, Чацкі падобны да прэзідэнта Пуціна, Соф'я - да Ірыны Хакамады, Маўчанаў - да стыліста Сяргея Зверава. Рэжысёр лічыць, што з часоў Чацкага амаль нічога не змянілася, і існуе дзве праўды: адна для службовага карыстання, а другая - для астатніх. Напярэдадні прэм'еры ён разаслаў запрашэнні па інтэрнэт-рэсурсах палітыкаў. Аднак, адказаў няма. Таксама запрошаныя прадстаўнікі мясцовай улады, якім, па меркаванні Уладзіміра Яшчука, ёсць чаму ў Грыбаедава павучыцца.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст