Брэсцкія гандбалісты атрымалі першую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў
Спартсмены Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова атрымалі прешую перамогу ў матчы групавога турніру Лігі чэмпіёнаў.
На пляцоўцы спорткомплекса "Вікторыя" беларуская каманда сустракалася з "Боснай" з Сараева. Гаспадары пляцоўкі, якія праводзілі заключны хатні паядынак, вызначыліся добрай гульнёй і пераможным вынікам — 30:24.
У апошнім туры 24 лістапада БГК сустрэнецца ў гасцях з венгерскай камандай “Пік”, а 25 лістапада "Босна" прыме на сваёй пляцоўцы "Гарэнне". Згодна з рэгламентам спаборніцтваў каманда, якая заняла трэцяе месца ў групе, працягне выступ у турніры рангам ніжэй — Кубку кубкаў.
У ім выступае мінскі СКА. У першым матчы 1/16 фіналу мінчукі згулялі няўдала, саступіўшы на выездзе аўстрыйскаму "Тульну" з лікам — 23:32. Сустрэча ў адказ адбудзецца ў Мінску 24 лістапада.
У стартавым паядынку той жа стадыі Кубка выкліка сталічны "Аркатрон" гуляў у гасцях у чарнагорскага "Марнара" і саступіў з мінімальнай розніцай у ліку — 27:28. 25 лістапада адбудзецца матч у адказ.
БЕЛТА