Брэсцкія камунальнікі далі неплацельшчыкам за месяц 343 “чырвоныя карткі"

Брэсцкае жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне папярэджвае неплацельшчыкаў “жыроўкамі” рознага колеру. Тыя, хто не плаціць ад двух да пяці месяцаў, атрымліваюць жоўтыя квіткі. Хто запазычыўся за паўгода і болей — чырвоныя.
Супрацоўніца камунальнай службы Лізавета Антанюк патлумачыла Еўрарадыё:

"508 мільёнаў беларускіх рублёў склала запазычанасць на 1 жніўня. Яна павялічылася. Наплацельшчыкам мы накіравалі ў жніўні 343 чырвоныя квіткі".

За 2010 год за неаплату камунальных паслугаў у меншую кватэру судова была выселеная адна сям’я. Пяць іскаў аб высяленні будуць разглядацца судамі. Спадарыня Антанюк сказала таксама, што юрыстамі ЖРЭУ вядуцца перамовы з агенцтвамі нерухомасці аб магчымым перасяленні “на меншыя метры” ўладальнікаў прыватызаваных кватэраў.