Брэсцкія мытнікі канфіскавалі на экспертызу 10 асобнікаў часопіса Arche
10 асобнікаў апошняга нумару беларускага недзяржаўнага часопіса Arche канфіскавалі ўчора брэсцкія мытнікі. Іх везлі для польскіх аўтараў выдання і для перадачы ў бібліятэкі Польшчы. Мытніца Рэната Нядбаева западозрыла, што "звесткі, надрукаваныя ў часопісе, могуць шкодзіць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь".
Як адзначае "Наша ніва", нумары Arche канфіскоўвалі на мяжы і раней, але звычайна пасля прапаноўвалі прыехаць і іх забраць. Цяпер жа адбылася рэкордная, прынамсі па вазе, канфіскацыя. Справа ў тым, што кожны нумар часопіса мае 1082 старонкі і важыць каля кілаграма. Мытнікі адправяць "здабычу" на экспертызу.