Брэсцкія пісьменнікі заснавалі прэмію імя Уладзіміра Калесніка

Літаратурную прэмію імя свайго знакамітага земляка, пісьменніка і літаратуразнаўцы Уладзіміра Калесніка заснавалі на сходзе сябры брэсцкай філіі Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Уручацца яна будзе за дасягненні ў галіне літаратуры. 
Ужо вядомыя і першыя намінанты, з ліку якіх Рада арганізацыі мусіць вызначыць лепшага. Імі сталі Алесь Каско, Зінаіда Дудзюк, Аляксей Філатаў і Ірына Дашына.

Уручэнне першай прэміі і дыплома адбудзецца 17 верасня, у дзень, калі б Уладзіміру Калесніку споўнілася 85 гадоў. А яшчэ брэсцкія пісьменнікі збіраюцца вырашыць праблему адсутнасці шыльды на будынку бібліятэкі, якая носіць імя Калесніка.

Сябры Саюза хочуць самастойна зрабіць і ўсталяваць гэтую шыльду.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы