Брэсцкія сацыял-дэмакраты пачалі акцыю за вызваленне Казуліна

Акцыю за вызваленне палітвязня, старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна пачала брэсцкая гарадская арганізацыя гэтай партыі.  Учора сацыял-дэмакраты падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне пікета. Акцыя запланаваная на 14 сакавіка і мусіць прайсці на тэрыторыі стадыёна "Лакаматыў".

Сацыял-дэмакраты збіраюцца патрабаваць вызвалення свайго лідэра і паспрабуюць прыцягнуць увагу грамадскасці да парушэння правоў чалавека ў нашай краіне.

Такія заяўкі актывісты БСДП(Г) збіраюцца падаваць штодзённа па ўсёй краіне.

БелаПАН