Брэсцкія санслужбы спагналі з гандляроў каля Br80 млн штрафаў
З ліпеня па верасень спецыялісты Брэсцкага абласнога Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя праверылі больш за 700 гандлёвых кропак вобласці. Дзве траціны праверак далі невясёлыя вынікі. Намеснік кіраўніка Цэнтра Алена Карповіч сказала Еўрарадыё: — Па аб’ектах гандлю складаліся пратаколы, выносіліся прадпісанні. Прадукцыя здымалася з рэалізацыі. Мы практычныя работнікі, не эксперты. Што рабіць пры такой вялікай колькасці парушэнняў, не ўваходзіць у нашую кампетэнцыю. Займаемся праверкамі. Вынікі іх выносім на шырокія масы, публікуем на афіцыйным сайце.
У 14 выпадках санітарныя лекары выносілі прапанову аб адхіленні неахайных працаўнікоў ад працы.
У 14 выпадках санітарныя лекары выносілі прапанову аб адхіленні неахайных працаўнікоў ад працы.