Бронзавага салдата ставяць на Вайсковых могілках у Таліне

У Таліне на Вайсковых могілках пачаліся працы па ўсталяванні помніка Бронзавага салдата. Сёньня плануецца ўсталяваць бронзавую постаць, а пасля – астатнія дэталі манумента.

На прадстаўленай сёння ў Міністэрстве замежных справаў віртуальнай выяве помніка ён паказаны ў такім самым выглядзе – на фоне сцяны з вапняку.

Зараз уваход на Вайсковыя могілкі закрыты. Эстонскія ўлады плануюць адкрыць помнік 8 мая ў прысутнасці прадстаўнікоў краінаў-удзельніц антыгітлераўскай кааліцыі.