БРСМ і маладыя музыкі будуць дапамагаць у рэстаўрацыі Мірскага замка

Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі. Займацца добраўпарадкаваннем і рэстаўрацыяй беларускіх помнікаў культуры ўлетку будуць валанцёры - студэнты Беларускай акадэміі музыкі разам з БРСМ. Такі атрад ужо сфармаваны. Яго ўдзельнікі працавалі на добраўпарадкаванні тэрыторыі музея Ваньковічаў. Мірскім замкам валанцёры будуць займацца ў чэрвені-ліпені.