БРСМ прызнаў плагіят і змяніў банер конкурсу

Цэнтральны камітэт БРСМ прызнаў факт плагіяту ў вырабе банера абвешчанага конкурсу на лепшы Інтэрнэт-рэсурс арганізацыі. Нагадаем, ён аказаўся ідэнтычны банеру “Прэміі Рунета”. Адно што на ім быў зменены тэкст ды была пастаўленая абрэвіятура арганізацыі.
Пасля таго, як Еўрарадыё папрасіла каментар у Аляксандра Сазанкова, загадчыка аддзела інфармацыйных тэхналогій ЦК БРСМ, адказнага за правядзенне конкурсу, бээрэсэмаўцы ліхаманкава пачалі рабіць новы банер. Ён з’явіўся на іх сайце яшчэ ўчора.