БРСМаўцы хочуць мець “сваю” вайсковую частку
Пад Гроднам можа з'явіцца вайсковае падраздзяленне імя БРСМ. Яшчэ ў 2006 годзе райкам БРСМ “узяў шэфства” над заставай, што знаходзіцца у вёсцы Падліпкі. “Камсамольцы” правялі рэканструкцыю заставы. А цяпер яны звярнуліся да кіраўніка дзяржавы з прапановай, каб застава узяла імя іх арганізацыі.
Аднак, як кажуць у самой заставе, гэта немагчыма, таму што большасць з 14 заставаў гродзенскага памежнага атраду носяць імёны памежнікаў, што здзейснілі нейкі подзвіг. Адабраць у заставаў іх імя не падаецца магчымым.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна