Брудная вада з кранаў на Сухарава лілася з-за аварыі на ЦЭЦ-4
З-за аварыі на ЦЭЦ-4 спынілася падача электраэнергіі на ачышчальныя станцыі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. У выніку ў дамах на вуліцах Лабанка, Сухараўскай і Шаранговіча з кранаў цякла брудная вада. Пад пагрозай аказалася не толькі здароўе жыхароў, але і бытавая сантэхніка. Як патлумачылі спецыялісты, перакрыць паступленне такой вады спажыўцам было немагчыма. Праз некалькі гадзін водазабеспячэнне было цалкам адноўлена.