Брусельскі хлопчык, які пісае, яшчэ ніколі не быў беларусам (фота)
Самы вядомы бельгійскі помнік станавіўся і ўкраінцам, і палякам, і расіянінам, і толькі беларускі строй яшчэ не апранаў. Маленькі Жульен – галоўная турыстычная адметнасць еўрапейскай сталіцы. Кожны турыст, наведаўшы галоўную плошчу Бруселя, шукае непадалёк бронзавага хлопчыка, які пісае. Так званы Манекен-Піс спраўляе сваю патрэбу з 1619 года!
Хлопчык вышынёй 61 сантыметар
Хто не хоча сфоткацца на фоне Жульена?
Мясцовыя жыхары яго таксама вельмі паважаюць. Жыхар Брусэля: "Я лічу – гэта твар Брусэля, з ім звязаны шмат традыцый. Ён цудоўны і неверагодны!"
Ды як не шанаваць маленькага Жульена, калі ён уратаваў Брусель. Паводле адной з легенд, у 14-м стагоддзі горад атачылі чужынцы. Яны хацелі падарваць гарадскія сцены, але маленькі хлопчык папісаў на вогненны кнот, і такім чынам уратаваў горад.
Цікавы рэкламны ход, які прыдумалі прадпрымальныя бельгійцы – пераапранаць хлопчыка з розных нагод. Нядаўна ён быў Крыстафорам Калумбам, на Каляды стане Папам Рымскім. 29 кастрычніка ён будзе святкаваць 50-ю гадавіну Бельгійскага параалімпійскага камітэта.
Прыклады адзенняў брусельскага хлопчыка
Часта Манекен-Піс апранаецца ў форму розных прафесій і нацыянальныя строі. Кожнае перапрананне – вялікая ўрачыстасць. Касцюмы не павінны быць рэкламнага, камерцыйнага альбо палітычнага характару. Такіх адзенняў назбіралася ўжо амаль тысяча, яны захоўваюцца ў музеі непадалёк. Некаторыя з 17 стагоддзя.
24 жніўня 2010 года хлопец на дзень незалежнасці Ўкраіны стаў казакам. Вось што тады сказаў старшыня Асацыяцыі ўкраінцаў:
"І малдоўцы, і расіяне, і казахі яго апраналі. А ўкраінцы – дагэтуль не. Выходзіць, украінцы як бы на сваім хутары сядзяць, і не ведаюць, што ў Еўропе творыцца, а Еўропа не ведае, што ва Ўкраіне. Вось Дзень незалежнасці – нагода аб'яднаць нас у сэрцы Еўропы".
Хлопчык не раз быў у польскіх строях, а таксама хакейным убранні зборнай Латвіі.
А вось у беларускай кашулі з брылём – ніколі. Як падаецца, ініцыятыва ў гэтым пытанні мусіць зыходзіць ад беларускай амбасады. Дыпламатам трэба звярнуцца да Ордэна сяброў Манекена-Піс – спецыяльнай асацыяцыі, якая зацвярджае касцюмы.
Дзе толькі няма копій Манекена-Піс у Брусэлі
Дарэчы, у Бруселі ёсць і калега хлочыка, дакладней сяброўка – дзяўчынка Жанэк Піс.
Дзяўчынка з'явілася толькі ў 1987 годзе, і пакуль не такая вядомая, як Жульен
І нарэшце, яшчэ меней вядомы сабака Зіннэкэ. Пра яго не чулі нават шмат хто з бельгійцаў.
Het Zinneke. "Зіннэкэ" па-фламандску – дварняга
Сабаку ўвекавечыў бельгійскі скульптар Том Франтцэн у 1999 годзе.