Брыджыт Бардо абвінавацілі ў распальванні нянавісці да мусульман
Праваахоўнікі праз суд абвінавацілі французскую актрысу Брыджыт Бардо ў
расізме і распальванні нянавісці да мусульман. Ёй пагражае два месяцы
умоўнага зняволення і штраф у $24 000. Прычынай для пачатку справы стаў ліст, накіраваны кіназоркай у снежні 2006 года колішняму кіраўніку МЗС Францыі, цяперашняму прэзідэнту краіны Нікаля Сарказі.
У сваім пасланні абаронца жывёл патрабавала, каб бараноў, якіх прыносяць у ахвяру ў час мусульманскага свята Курбан-байрам, аглушалі перад тым, як закалоць.
Акрамя "баранняй" часткі, у лісце змяшчаліся і рознага кшталту выказванні ў бок мусульман. 73-гадовая Бардо пісала, напрыклад, што іслам "знішчае нашу краіну і навязвае свае законы".
Па дадзеных пракурора, гэта ўжо чацвёртае з 1997 года прыцягненне Брыджыт Бардо да адказнасці за падобныя выказванні.
Па меркаванні заканадаўцаў, штрафаў недастаткова, і "надышоў час ужыць больш сур'ёзныя меры стрымання".
У Францыі, якая займае першае месца па ліку мусульман у Еўропе, пражывае каля 5 млн прадстаўнікоў ісламскай рэлігіі, што складае 8% ад агульнага ліку насельніцтва краіны.
Фота: moskvichka.ru