Брытанца адправілі за краты з-за пасаджанай у мікрахвалёўку коткі
Брытанец Колін Шэрлак, які пасадзіў котку ў мікрахвалёўку, асуджаны да турэмнага зняволення. У судзе ён прызнаў, што без неабходнасці прымусіў пакутаваць сваю жывёлу. Як паведамляе BBC, справа ў адносінах 44-гадовага мужчыны была распачатая пасля таго, як праваахоўнікі атрымалі запіс, зроблены мабільным тэлефонам. На ёй відаць, што гаспадар пасадзіў на 8 секунд у мікрахвалёўку сваю чорна-белую котку Роксі. Пасля мужчына на некалькі секунд пасадзіў котку ў пральную машыну і лядоўню. Адзін з грамадзян, які пабачыў відэа, напісаў заяву ў паліцыю.
Колін Шэрлак правядзе 126 дзён за кратамі. Суд забараніў яму на працягу 10 год заводзіць хатнюю жывёлу. Што да пацярпелай коткі, дык яе адправілі ў прытулак, дзе яна аднаўляецца пасля псіхалагічнай траўмы.