Брытанцы пачынаюць вырошчваць органы для старых людзей

"Біятэхнічны пенсіянер” — так называецца вялікая навуковая праграма, якая стартуе ў Вялікабрытаніі, ва ўніверсітэце Лідс, які лічыцца лідэрам у біятэхналогіі.  Праграма будзе працаваць над гадоўляй жывых тканак і стварэння з іх трывалых імплантантаў. Праграма будзе каштаваць 50 млн фунтаў, грошы дадуць прыватныя спонсары, багатыя прамыслоўцы і даследчыя інстытуты, інфармуе ВВС.

Біянічны пенсіянер можа мець новыя бедраныя і каленныя суставы, клапаны сэрца і іншыя органы з уласнай тканкі, якія арганізм не будзе адпрэчваць і якія паслужаць 50 год, а не 20.

Праграма тым больш актуальная, што паводле даследавання, цяперашнія дзеці ў цывілізаваных краінах у бальшыні сваёй дажывуць да 100 гадоў.