Брытанцы прапануюць прызнаць вынікі галасавання на Еўрабачанні жартам
Брытанскі каментатар сэр Тэры Воган заявіў, што перамога расійскага спевака Дзімы Білана з'яўляецца несправядлівай і палітычна ангажаванай. Вогана падтрымліваюць брытанскія палітыкі і патрабуюць прызнаць вынікі галасавання на Еўрабачанні жартам.
Калі падчас фінальнага галасавання Украіна аддала Расіі максімальную колькасць ачкоў - 12, Тэры Воган, які амаль 40 год працуе каментатарам на Еўрабачанні, адзначыў у прамым эфіры: "Украіна проста жадае па-ранейшаму атрымліваць электрычнасць і газ", паведамляе брытанская The Times.
Перамогу Білана Воган пракаментаваў наступным чынам: "Ну што ж, давайце не будзем пазбаўляць яго гэтага, давайце павіншуем яго". А ў канцы прамога эфіру Тэры Воган наогул пакінуў студыю і яго замянілі на Дарка Тэры.
Вярнуўшыся ў Вялікабрытанію, Воган заявіў, што ён і прадзюсер Еўрабачання на BBC Кэвін Бішоп яшчэ падумаюць пра тое, ці ўдзельнічаць у конкурсе у 2009 годзе, які адбудзецца ў Маскве, бо яны не жадаюць "быць сведкамі чарговага падобнага фіяска".
Воган лічыць, што брытанскі ўдзельнік Еўрабачання Эндзі Эбрахэм, атрымаў заніжаныя адзнакі, хоць яго выступ быў не на шмат горш, чым у фіналістаў.
Ён заклікаў арганізатараў змяніць сістэму галасавання, бо па дзеючай сістэме гледачы галасуюць не за песню, а за краіну. Да таго ж краіны сфармавалі блокі: балканскія краіны галасуюць адна за адну, тое ж робяць і скандынаўскія краіны.
Аднак у найлепшым становішчы знаходзіцца Расія, якую па палітычных меркаваннях або знаходзячыся пад ціскам падтрымліваюць былыя краіны СССР. "Расія зноў стала трохі мядзведжай", - адзначыў Воган, намякаючы на вобраз вялікага рускага мядзведзя, які небяспечны для Еўропы.
На думку Вогана, пры такім раскладзе заходнееўрапейскія краіны заўсёды будуць у пройгрышы. Да прыкладу, брытанскага кандыдата традыцыйна патрымала толькі Ірландыя, аднак гэтага аказалася недастаткова для перамогі.
Тэры Вогана падтрымліваюць шматлікія прадстаўнікі брытанскага шоў-бізнеса, а таксама палітыкі. Дэпутат Палаты грамадаў Рычард Янгер-Рос унёс рэзалюцыю, якая заклікае дэпутатаў афіцыйна прызнаць вынікі галасавання на Еўрабачанні жартам, паведамляе The Guardian.
"Відавочна, што галасаванне праходзіць па краінах, якія падтрымліваюць сваіх сяброў або галасуюць супраць сваіх праціўнікаў. Карпарацыя BBC, якая з'яўляецца адным з галоўных фундатараў конкурсу, павінна прыпыніць фінансаванне, пакуль сістэма галасавання не будзе змененая", - адзначыў дэпутат.
Нагадаем, раней брытанская газета Daily Telegraf абвінаваціла Сербію ў выкарыстоўванні Еўрабачання ў палітычных мэтах.
Варта адзначыць, што брытанцы заяўлялі пра палітызацыю Еўрабачання і раней. Так летась, пасля таго як сербская спявачка Марыя Шарыфавіч выйграла Еўрабачанне, а другое месца дасталася ўкраінскаму артысту Андрэю Данілку, брытанская прэса назвала конкурс горшым у гісторыі.
У той жа час нямецкая газета Der Spiegel выступіла ў абарону фіналістаў, назваўшы абвінавачванні крытыкаў "фальшывымі".
Нагадаем, што прадстаўнік Расіі Дзіма Білан з песняй Believe стаў пераможцам міжнароднага песеннага конкурсу Еўрабачанне-2008, які адбыўся ў сталіцы Сербіі Бялградзе. Украінская спявачка Ані Лорак заваявала другое месца. Трэцяя пазіцыя дасталася Грэцыі.
Паводле матэрыялаў Lenta.ru
Фота: www.rutv.ru