Брытанія аддала 1,2 млн фунтаў неіснуючым студэнтам
4 гады турмы атрымаў брытанец, які удзельнічаў у
злачыннай сетцы па выманьванні крэдатыў для студэнтаў. Абэлек Абедао выдаваў
сябе за студэнта 5 факультэтаў London Metropolitan University, куды
паступіў пад рознымі прозвішчамі на падставе фальшывых пасведчанняў аб
нараджэнні, а да атрыманых студэнцкіх білетаў прыклаў аднолькавыя фотаздымкі.
У дзяржаўнай арганізацыі SLC (Student Loan Company), якая выдае крэдыты да 6 тыс. фунтаў штогод для пакрыцця выдаткаў на навучанне для аднаго студэнта, “студэнт” Абедао выманіў больш 65 тыс. фунтаў, за якія набыў найноўшы BMW.
Як высветлілася ў хадзе следства, злачынцы ў Брытаніі выманілі каля 1,2 млн фунтаў для фікцыйных студэнтаў, дзякуючы фальшывым пасведчанням аб нараджэнні “мёртвых душаў”.