Брытанскі скульптар пабудаваў Біг-Бэн з бляшанак "Кока-Колы"

Шасціметровая копія гадзіннікавай вежы лонданскага Вестмінстэрскага палаца - Біг-Бэна, зробленая Робертам Брэдфардам з алюмініевых бляшанак з-пад "Кока-Колы", усталяваная на паўднёвым беразе Тэмзы. Скульптура выкананая па замове кампаніі WRAP, якая прапагандуе перапрацоўку смецця і ўтылізацыю адкідаў.

У панядзелак, 2 чэрвеня 2008 года, у Вялікабрытаніі адчыняцца для агляду яшчэ дзве копіі знакамітых будынкаў: брыстольскага падвеснага моста і бірмінгемскага бронзавага быка.

Адкрыццё прымеркавана да пачатку нацыянальнага Тыдня перапрацоўкі смецця. Днём раней у Гейтсхедзе з'явілася копія не менш вядомага сімвала гэтага горада - скульптуры "Анёл Поўначы" Энтані Гормлі. Маленькі "Анёл" пабудаваны з 10 тысяч мініяцюрных бляшанак "Кока-Колы".

Фота: www.lenta.ru