Брытанскі таблоід Sun працягвае друкаваць фота напаўаголеных мадэляў

Брытанскі таблоід Sun працягвае друкаваць фота напаўаголеных мадэляў. У нумары за чацвер яно з'явілася на знакамітай трэцяй старонцы выдання. Такім чынам былі абвергнутыя чуткі, што рэдакцыя вырашыла адмовіцца ад здымкаў напаўаголеных дзяўчат.

РІА "Новости" адзначае, што традыцыя публікацыі таблоідам згаданых фота існуе ўжо 44 гады. Раней газета Times, якая ўваходзіць у адзін холдынг з Sun, паведаміла, што пятнічны выпуск быў апошнім нумарам з эротыкай. Яшчэ раней пра гэта гаварыў уладальнік медыяхолдынга News Corporation Руперт Мердак. Праўда, ён адзначыў, што чытачы выдання з ім, верагодна, не згодныя.

Фота: Fotolia, Reuters