Брытанскі таблоід закрылі за незаконную праслушку

Уладальнік таблоіда медыямагнат Руперт Мердак быў вымушаны яго закрыць пасля скандалу з незаконным праслухоўваннем тэлефонаў. Супрацоўнікі выдання наймалі дэтэктываў, каб праслухоўваць размовы знакамітасцяў, а таксама ахвяраў тэрактаў ды іншых злачынстваў. У развітальным слове да чытачоў журналісты газеты прынеслі ім свае прабачэнні, перадае ВВС. 

Самы масавы брытанскі таблоід праіснаваў 168 год. У выніку яго закрыцця, як чакаецца, працу страцяць каля 200 чалавек.