Брытанскія кіроўцы абралі лепшую дарожную песню
Песня "Bat Out Of Hell" амерыканскага спевака Міт Лоўфа з аднайменнага
альбома 1977 года прызнаная самай улюбёнай кампазіцыяй сярод брытанскіх
кіроўцаў. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага страхавой кампаніяй Saga Motor Insurance сярод больш чым двух тысяч аўтааматараў.
У тройку самых улюбёных "дарожных гімнаў" таксама трапілі "Bohemian Rhapsody" гурта Queen і "Born To Be Wild" калектыву Steppenwolf. На чацвёртым месцы таксама апынуўся Queen з кампазіцыяй "Don't Stop Me Now".
Даследаванне выявіла цікавую тэндэнцыю: стыль музыкі не ўплывае на манеру кіравання. Так, палова кіроўцаў, якія часта парушаюць хуткасны рэжым, прызналіся, што часцей слухаюць павольны блюз або кантры. Акрамя таго, ліхачы аддаюць перавагу рэгі, хіп-хопу і класічнай музыцы.
Фота: www.foto.mv4u.net