БТ абвінаваціла Станіслава Шушкевіча ў прапагандзе забароненай секты
Першы канал беларускага тэлебачання абвінаваціў былога старшыню Вярхоўнага савета і Нобелеўскага намінанта Станіслава Шушкевіча ў прапагандзе забароненай секты Муна.
Па словах журналістаў тэлеканала, Шушкевіч і яго жонка ўжо шмат гадоў з'яўляюцца прыхільнікамі "Царквы Аб'яднання" Сан Мен Муна, якая ў Беларусі прызнаная дэструктыўнай сектай і яе дзейнасць на тэрыторыі краіны забароненая.
Аўтары сюжэту сцвярджаюць, што былы лідэр нашай краіны стала кантактуе непасрэдна з кіраўніком секты, які жыве ў Паўднёвай Карэі, рэгулярна наведвае яго і спрыяе распаўсюджванню і папулярызацыі вучэння секты ў Беларусі.
“Інтэрфакс”