Бубнач Bon Jovi створыць першую ў свеце рок-каляску для дзяцей
Бубнач Bon Jovi Ціка Торэс (Tico Torres) стане дызайнерам першай
рок-н-рольнай дзіцячай каляскі для самых маленькіх прыхільнікаў рока. Мадэль будзе называцца Rock Star Baby, а яе фірмовым знакам стане інкрустацыя стразамі Свароўскі ў выглядзе чэрапа з перакрыжаванымі косткамі.
Для тых бацькоў, якія захочуць хадзіць на летнія рок-фэсты разам са сваімі дзеткамі, распрацоўваюцца дадатковыя аксэсуары да каляскі, у прыватнасці гламурныя парасонікі ад сонца.
Rock Star Baby будзе выпускацца ў чорным, шэрым, бежавым і чырвоным колерах і будзе каштаваць прыкладна як пяць квіткоў на шоў Bon Jovi (гэта значыць, парадку 150-200 долараў).
Сам Торэс, як і фронтмэн гурта Джон Бон Джові, з'яўляецца ганарлівым бацькам сямейства, аднак пакатаць свайго малога ў рок-калясцы ўласнага дызайну не зможа: для яго пяцігадовага сына Гектара такі спосаб руху ўжо не актуальны.
Тым часам Джон Бон Джові дасць канцэрт 15 студзеня, сродкі ад яго пойдуць "на пагашэнне пазыкі за перадвыбарную кампанію" Хілары Клінтан.
Фота: www.popsucker.net