"Будаўнічыя" зламыснікі з Пінску абакралі палову раёнаў Брэстчыны
Група маладых зламыснікаў з Пінска змудрылася выкрасці аб'ектаў будаўніцтва 10 бетонамяшалак. Як паведамляе "Беларускі партызан", ахвярамі злодзеяў сталі прыватныя і шматкватэрныя жылыя дамы, а таксама гаражныя кааператывы. Злодзеі вузкага профіля папрацавалі амаль у палове раёнаў Брэсцкай вобласці. "Спецыялізаваліся" яны толькі на будматэрыялах, інструментах і іншых матэрыяльных каштоўнасцях, неабходных на будоўлях. Скрадзенае дабро адвозілі на мікрааўтобусе ў Пінск, згружалі ў гаражах, а потым прадавалі.
У рукі праваахоўнікам злодзеі трапілі ў Івацэвіцкім раёне. Іх крымінальную справу разглядаў мясцовы суд, які прысудзіў серыйных злодзеяў да трох гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Таксама ім давядзецца кампенсаваць нанесеную шкоду на сотні мільёнаў рублёў.