Будаўніцтва гатэля "Кемпінскі" ў Мінску пагражае помнікам архітэктуры
Старшыня добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астапові звярнуўся з лістом да кіраўніка дзяржавы. Ён просіць перагледзець планы будаўніцтва ў цэнтры Мінска высотнага гатэля "Кемпінскі". Паводле Генеральнага плана развіцця Мінску да 2030 года, прадугледжана будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з высотным гатэлем "Кемпінскі" ў межах вуліц Янкі Купалы, праспекта Незалежнасці і ракі Свіслач каля будынку Беларускага дзяржаўнага цырка, нагадвае БелаПАН.
Астаповіч паведамляе, што на гэтай пляцоўцы знаходзіцца шэраг помнікаў архітэктуры, занесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Сярод іх будынак Белдзяржцырка, жылы дом № 32а па праспекце Незалежнасці і комплекс былой электрастанцыі. Недалёка ад пляцоўкі знаходзяцца жылыя дамы № 29 і № 30 па праспекце Незалежнасці, а таксама парк імя Янкі Купалы. Высотны будынак гатэля разбурыць увесь архітэктурны ансамбль забудовы праспекта Незалежнасці, які з'яўляецца комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасцю ад пляца Незалежнасці да праспекта Машэрава, падкрэсліваецца ў лісце.
Астаповіч нагадвае, што будаўніцтва комплексу прывядзе да шэрагу парушэнняў заканадаўства.
На яго думку, інвестары ў поўнай меры не паінфармаваныя пра гэтыя парушэнні і не ўяўляюць, што ў чарговы раз трапяць пад шквал крытыкі з боку грамадскасці, СМІ, спецыялістаў у галіне архітэктуры і горадабудаўніцтва. Падобнае было зусім нядаўна, калі Мінгарвыканкам прапанаваў пад будаўніцтва комплексу пляцоўку на месцы будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Астаповіч просіць Лукашэнку адмяніць план будаўніцтва комплексу з гатэлем "Кемпінскі" на згаданым месцы, а таксама забяспечыць абавязковае шырокае грамадскае абмеркаванне такіх важных для сталіцы аб'ектаў.