Будаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі дагэтуль сядзяць без грошай
Пасля адкрыцця новага будынку Нацынальнай бібліятэкі прайшло ўжо некалькі гадоў. Але дагэтуль з яе будаўнікамі не разлічыліся. Для выканання адмысловых прац сваім часам былі прыцягнутыя некалькі арганізацый. Аднак з выплатай грошай за выкананую працу паўсталі праблемы. Сем прадпрыемстваў дагэтуль застаюцца без грошай. У ліку крэдытораў апынуліся, напрыклад, ААТ "Прамтэхмантаж" і ААТ "Магілёўтэхмантаж". Спецыялізаваныя прадпрыемствы не атрымалі грошы на агульную суму 614 мільёнаў 874 тысячы рублёў плюс 1.675 еўра.
Інтэрнэт-газета "Салідарнасць" адзначае, што кіраўнікі ашуканых прадпрыемстваў раней збіраліся ў Мінску для абмеркавання праблемы. І нават звярталіся ў Вышэйшы гаспадарчы суд. Але гэта не дапамагло. У судзе фірма, якая запрашала іх удзельнічаць у будаўніцтве, была абвешчаная банкрутам. Так што плаціць ёй нібыта не было чым. А людзі, якія ўзначальвалі яе тады, цяпер паспяхова працуюць у іншай кампаніі.