Будзе падпісанае пагадненне аб пастаўках газа з Каспія ў Еўропу
Міжурадавае пагадненне па праекце "Nabucco", якое прадугледжвае альтэрнатыўныя пастаўкі прыроднага газу з басейна Каспія ў Еўропу ў абход Расіі, будзе падпісанае ў Анкары 13 ліпеня. Як паведаміў РИА "Новости" прадстаўнік Еўракамісіі, подпісы паставяць прадстаўнікі Турцыі, Аўстрыі, Балгарыі, Венгрыі і Румыніі "пры палітычнай падтрымцы Нямеччыны".
Праект "Nabucco", які ацэньваецца ў амаль 8 млрд долараў, мусіць забяспечыць транспарціроўку газу ў еўрапейскія краіны праз Азербайджан, Грузію, Турцыю, Балгарыю, Венгрыю, Румынію і Аўстрыю. Пачаць будаўніцтва плануецца ў 2011 годзе, яно працягнецца каля трох гадоў.