Будзе створана экспертная група для ўдасканалення выбарчага заканадаўства
Экспертную групу для ўдасканалення беларускага выбарчага заканадаўства бліжэйшым часам створаць Беларусь і АБСЕ. Яна будзе ўкараняць рэкамендацыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай, такое рашэнне было прынятае па выніках сустрэчы з кіраўніком БДІПЧ АБСЕ Янэзам Ленарчычам. Экспертную групу створаць у лютым на базе Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў з удзелам эксперта Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека.
Як інфармуе "Інтэрфакс", Ярмошына лічыць, што ўдасканальваць выбарчае заканадаўства Беларусі "на ўзроўні правапрымяняльнай практыкі немагчыма". Паводле яе меркавання, найхутчэй будуць ісці паралельныя працэсы - удасканаленне практыкі і выбарчага заканадаўства.